-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце»
11 кастрычніка адбыўся семінар «Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце», арганізатарамі якога выступілі аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і аддзел міжнародных сувязяў БрДУ імя А.С. Пушкіна. Семінар сабраў каля 30 удзельнікаў – спецыялістаў па працы з замежнымі навучэнцамі, а таксама прадстаўнікоў старастата замежных навучэнцаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Васільеўна Сакалова.
Выхавальніца інтэрната № 4 Ганна Пятроўна Дабрадзей расказала пра асаблівасці арганізацыі працы спецыялістаў студгарадка з замежнымі навучэнцамі, асвятліла асноўныя праблемы ў гэтым напрамку і прапанавала шляхі ўдасканалення полікультурнага выхавання студэнцкай моладзі.
Начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Мікалаеўна Кошык у сваім выступленні абагульніла пытанні міжкультурнага ўзаемадзеяння на розных узроўнях: паміж установамі горада, структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта, на ўзроўні навучэнцаў і работнікамі ВНУ.
Прадстаўнікі старастата замежных навучэнцаў Бабаеў Фахрыддын і Бердымырадаў Ахмет расказалі пра дзейнасць старастата па адаптацыі замежных навучэнцаў 1-га курса да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта і запланаваных мерапрыемстваў у гэтым накірунку.
Выступленні на семінары выклікалі вялікую цікавасць у прысутнай аўдыторыі і суправаджаліся жывой дыскусіяй. Падводзячы вынікі мерапрыемства, удзельнікі канстатавалі актуальнасць тэм, паднятых на семінары.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю