-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Семінар для перспектыўнай студэнцкай моладзі Брэсцкай вобласці
10 кастрычніка 2014 года на базе ўніверсітэта прайшоў семінар для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта з ліку студэнтаў.
У працы семінара прынялі ўдзел студэнты нашага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама студэнты Палескага і Баранавіцкага дзяржаўных універсітэтаў.
З прывітальным словам перад удзельнікамі семінара выступіла прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Інга Генадзьеўна Матыцына.
Таксама для ўдзельнікаў семінара выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Андрэевіч Мурашкін. Яго аповяд аб асабістым прафесійным вопыце, а таксама аб этапах станаўлення яго як упраўленца і кіраўніка быў для студэнтаў карысны і актуальны, бо хутка яны самі стануць маладымі спецыялістамі, а некаторыя, магчыма, і кіраўнікамі.
Асабліва запамінальнай выйшла інтэрактыўная частка – інтэрактыўны семінар з элементамі трэнінгу «Я-канцэпцыя лідара», які для ўдзельнікаў семінара падрыхтавалі педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю БрДУ імя А.С. Пушкіна Вікторыя Васільеўна Тарасюк і Ганна Паўлаўна Шывілька. Падчас трэнінгу студэнты навучыліся разумець адзін аднаго без слоў, ставіць мэты і дасягаць іх шляхам узаемадзеяння паміж сабой. Удзельнікі семінара не толькі зарадзіліся добрым настроем і набылі новыя знаёмствы, але таксама атрымалі для сябе інфармацыю, важную не толькі будучаму кіраўніку, але і любому студэнту.
Таксама для ўдзельнікаў гэтага семінара метадыст аддзела «Батанічныя экспазіцыі» Цэнтра экалогіі Наталля Рыгораўна Брацянкова правяла экскурсію ў Зімовы сад і Сад бесперапыннага цвіцення, дзе можна было палюбавацца экзатычнымі раслінамі.
Іна Ашмян,
студэнтка юрыдычнага факультэта