-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Ідэалагічнае выхаванне ў фізічнай культуры і спорце»
Фізічная культура і спорт (ФК і С) з’яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Узровень здароўя нацыі, фізічная культура асобы і грамадства, іх усебаковае гарманічнае развіццё, спартыўныя дасягненні разглядаюцца як паказчыкі трываласці палітычнай сістэмы. Ідэалогія дзяржавы закладзена ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законах і падзаконных актах. У дзяржаўнай праграме развіцця ФК і С у Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гг. у ліку чаканых ад рэалізацыі праграмы ўказана – павышаць якасць ідэалагічнай працы са спецыялістамі ўсіх узроўняў і катэгорый.
У сувязі з гэтым на факультэце фізічнага выхавання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» ўжо стала традыцыяй правядзенне сумесна з прадстаўніцтвам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а цяпер з Упраўленнем спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама семінара «Ідэалагічнае выхаванне ў фізічнай культуры і спорце». У семінары, які адбыўся 21 лютага 2018 года, удзельнічалі кіраўніцтва Упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, студэнты 2-га курса факультэта фізічнага выхавання.
Асноўная мэта семінара – спрыяць сцвярджэнню грамадзянскасці студэнтаў, усвядомленых адносін іх да працэсаў у грамадстве і дзяржаве, звязаных са шматграннай і шматаспектнай сацыяльна-эканамічнай з’явай ФК і С, і выпрацоўцы актыўнай жыццёвай пазіцыі, што асабліва важна для будучых спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі, якія складуць аснову кіраўніцтва і вытворчасці фізкультурна-спартыўных паслуг рэгіёна.
На семінары абмяркоўваліся пытанні агульнатэарэтычнага і практычнага характару: асноўныя паняцці ідэалогіі, ідэалогія ФК і С, гісторыя, стан і праблемы ФК і С, алімпійскага руху, сучасныя асновы выхаваўчай і ідэалагічнай працы студэнтаў, якія займаюцца ФК і С, роля ветэранскага фізкультурна-спартыўнага руху ў выхаванні ідэалогіі і інш.
Мерапрыемства пачалося з экскурсіі па музеі гісторыі фізічнай культуры і спорту БрДУ імя А.С. Пушкіна, дзе адлюстравана развіццё, стан, дасягненні і вызначаны перспектывы ФК і С. Затым у вучэбнай аўдыторыі прадоўжыўся семінар.
Адкрыццё семінара і экскурсію па музеі правёў дэкан факультэта фізічнага выхавання С.А. Суркоў.
Аргкамітэт