Семінар «Мараль сучаснай моладзі»

Мараль ёсць навука пра адносіны, якія існуюць паміж людзьмі, і
абавязкі, што вынікаюць з гэтых адносін (Поль Анры Гольбах)

27 лістапада 2014 г. для студэнтаў нашага ўніверсітэта адбыўся семінар «Мараль сучаснай моладзі».

Для абмеркавання адной з самых актуальных праблематык у моладзевага асяроддзя былі запрошаны: галоўны акушэр-гінеколаг Упраўлення аховы здароўя Брэсцкай вобласці Мішчук Эдуард Іванавіч, айцец Генадзь Свята-Сямёнаўскага сабора, выкладчык кафедры псіхалогіі развіцця Богдан Алена Рыгораўна і студэнтка 3 курса гістарычнага факультэта Вясёлка Валерыя.

Выступоўцы акрэслілі студэнцкаму асяроддзю пазіцыі на праблемы маралі з пункту гледжання ўласнага досведу і сферы прафесійнай дзейнасці.

Доктар асвятліў пытанне этыкі ўзаемаадносін  лекара і хворага, абапіраючыся на гісторыю станаўлення медыцыны, яе асноўныя прынцыпы.

Выкладчык псіхалогіі асвятліла пытанне маральнага выбару, расказала пра вынікі сваіх даследаванняў па дадзенай тэме: якім чынам маладыя людзі робяць штодзённы выбар, які працэнт з іх дзейнічае з маральных меркаванняў, а які – пад уплывам сітуацыі альбо з меркаванняў выгады. Таксама быў праведзены эксперымент, у выніку якога прысутныя студэнты змаглі даведацца, грунтуючыся на якіх каштоўнасцях робяць выбар яны.

Завяршыў семінар прадстаўнік праваслаўнай царквы айцец Генадзь, зрабіўшы выснову, што мараль чалавека можна суаднесці з яго самапавагай: чалавек маральны паважае сябе, і ягоныя ўчынкі сведчаць пра гэта.

Падзяліцца: