-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце. Дзейнасць моладзевых групаванняў»
24 верасня 2015 года ў канферэнц-зале аддзела экалагічнай адукацыі «Зімовы сад» адбыўся семінар «Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце. Дзейнасць моладзевых групаванняў», арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю сумесна з УКДБ па Брэсцкай вобласці.
У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары вучэбных груп, выхавальнікі студэнцкага гарадка і іншыя спецыялісты, якія займаюцца выхаваўчай працай ва ўніверсітэце.
На семінары абмяркоўвалася сітуацыя ў г. Брэсце па дзейнасці розных моладзевых групаванняў, праявах экстрэмізму, распаўсюджванні наркатычных сродкаў у моладзевым асяроддзі. Падымаліся пытанні аб эфектыўных спосабах процідзеяння дэструктыўным фактарам педагагічнымі работнікамі ўніверсітэта.
Арганізатарам семінара важна было стварыць пляцоўку для эфектыўнага ўзаемадзеяння і прадуктыўнага дыялогу спецыялістаў, сумесна вызначыць аптымальныя шляхі ўдасканалення працы па выяўленні супрацьпраўнай дзейнасці ў студэнцкім асяроддзі.
Падводзячы вынікі, удзельнікі семінара змаглі абмяняцца думкамі і атрымаць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праварэалізавальнага працэсу ў выхаваўчай працы.