Семінар «Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце»

11 верасня 2018 года з мэтай далейшага ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце адбыўся семінар «Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце», арганізатарам якога выступіў аддзел выхаваўчай працы з моладдзю.

У працы семінара прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, педагагічныя работнікі інтэрнатаў студэнцкага гарадка, спецыялісты АВП, студэнцкага і спартыўнага клубаў.

Адкрываючы семінар, Таццяна Васільеўна Сакалова, прарэктар па выхаваўчай працы, акрэсліла актуальныя пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце ў 2018/2019 навучальным годзе. Алена Анатольеўна Баброва, кіраўнік аддзела кадраў, асвятліла пытанні дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў. Таццяна Мікалаеўна Кошык, кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, адзначыла сучасныя аспекты інфармацыйнай работы са студэнцкай моладдзю.

З дзеючым нарматыўным прававым забеспячэннем і праграмна-планаванай дакументацыяй па пытаннях выхавання ўдзельнікаў семінара пазнаёміла Людміла Андрэеўна Краўчук, метадыст АВП. Актуальныя аспекты працы са студэнтамі, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, акрэсліла Ніна Адамаўна Крывіцкая, педагог сацыяльны АВП.

У ходзе работы семінара падымаліся пытанні па планава-справаздачнай дакументацыі, аналізе ідэалагічнай і выхаваўчай працы на факультэтах і кафедрах, адказнасці ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў пытаннях выхавання студэнцкай моладзі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: