-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце»
З мэтай далейшага ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце 13 верасня 2016 года адбыўся семінар «Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце», арганізатарам якога выступіў аддзел выхаваўчай работы з моладдзю. У працы семінара прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары вучэбных груп, педагагічныя работнікі інтэрнатаў студэнцкага гарадка, спецыялісты АВР, студэнцкага і спартыўнага клубаў.
Адкрываючы семінар, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Кошык Таццяна Мікалаеўна падкрэсліла неабходнасць арганізацыі ІВП у рамках нарматыўнай прававой базы, рэгламентаванай рэспубліканскімі і лакальнымі дакументамі. У выхаваўчым працэсе вышэйшай школы трэба выкарыстоўваць таксама механізмы матывацыі саміх педагогаў з мэтай актыўнага ўключэння іх у пазааўдыторную працу са студэнцкай моладдзю. Менавіта такі падыход будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва арганізатараў выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце.
З дзеючымі ў бягучым навучальным годзе нарматыўным прававым забеспячэннем і праграмна-планавай дакументацыяй выхавання ўдзельнікаў семінара пазнаёміла метадыст АВР Краўчук Людміла Андрэеўна. Актуальныя аспекты ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце ў 2016/2017 навучальным годзе ў працы са студэнтамі, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, акрэсліла педагог сацыяльны АВР Крывіцкая Ніна Адамаўна; у працы з замежнымі навучэнцамі – начальнік аддзела міжнародных сувязяў Прыймак Ірына Васільеўна.
У ходзе семінара падымаліся пытанні па планава-справаздачнай дакументацыі, арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў вялікіх і малых формаў, адказнасці ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу па пытаннях выхавання студэнцкай моладзі.
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю