Семінар «Парушэнне харчовых паводзінаў»

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўніверсітэта сумесна з ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» працягваюць рэалізоўваць сацыяльны праект «Здаровае пакаленне». 9 лютага адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекта – семінар «Парушэнне харчовых паводзінаў». У семінары прынялі ўдзел студэнты геаграфічнага, фізіка-матэматычнага, юрыдычнага факультэтаў, а таксама факультэта замежных моў.

Падчас адкрыцця семінара прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Васільеўна Сакалова падкрэсліла, што «ежа з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў навакольнага асяроддзя, якія аказваюць уплыў на стан здароўя, працаздольнасці, разумовага і фізічнага развіцця, а таксама на пазітыўнае стаўленне да жыцця чалавека».

Загадчык аддзялення інфармацыйнага забеспячэння аддзела грамадскага здароўя ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Валянціна Сяргееўна Машэнская прадставіла на семінары даклад пра віды, прычыны і фактары парушэння харчовых паводзінаў. У рамках мерапрыемства студэнтам былі прадэманстраваны эталоны прыгажосці са старажытных часоў і да нашых дзён. Для ўдзельнікаў семінара была створана магчымасць вылічыць індэкс масы свайго цела і вызначыць адпаведнасць паміж масай і ростам.

Дзякуючы экспрэс-дыягностыцы, праведзенай псіхолагам Ірынай Анатольеўнай Жарко, навучэнцы змаглі даведацца, ці парушаны іх харчовыя паводзіны.

Дарагія студэнты, правільнае харчаванне неабходна ў любым узросце. Веданне парушэнняў харчовых паводзінаў і шляхоў іх карэкцыі дазволіць весці здаровы лад жыцця і створыць бяспеку будучага пакалення. Пры парушэнні харчовых паводзінаў варта абавязкова звяртацца за прафесійнай дапамогай да псіхолага або ўрача-псіхатэрапеўта!

Усё ў Вашых руках – і прыгажосць, і здароўе!
Пачніце зараз, і ў Вас усё атрымаецца!

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: