-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Праблемы адаптацыі замежных навучэнцаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта»
Праблемы адаптацыі замежных навучэнцаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта разглядалі 21 лютага 2017 года ўдзельнікі семінара, арганізаванага аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю. У семінары прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары вучэбных груп, спецыялісты АВП, педагагічныя работнікі студгарадка, прадстаўнікі старастата замежных навучэнцаў, спецыялісты аддзела рэалізацыі праграм давузаўскай падрыхтоўкі і аддзела міжнародных сувязяў.
Актуальнасць разгляданай тэмы ў сваім вітальным слове акрэсліла кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Мікалаеўна Кошык. Яна нагадала ўдзельнікам семінара аб важнасці сумеснай працы па рэалізацыі мэтавай праграмы «Адаптацыя замежных навучэнцаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта».
Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Ганна Паўлаўна Шывілько агучыла вынікі маніторынгу адаптацыі замежных навучэнцаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта. У сваім выступленні яна расказала пра матывы паступлення замежных студэнтаў у наш універсітэт, пра цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца ў працэсе адаптацыі да студэнцкага жыцця, пра асаблівасці правядзення імі вольнага часу і інш.
У ходзе семінара таксама абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння куратараў вучэбных груп, дзе навучаюцца замежныя студэнты, з рознымі структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта і шляхі аптымізацыі гэтага ўзаемадзеяння.
У заключнай частцы семінара ўдзельнікі падкрэслілі важнасць полікультурнага выхавання ў сучаснай вышэйшай школе, прапанавалі цікавыя формы арганізацыі працы ў гэтым напрамку на ўзроўні вучэбнай групы і ў інтэрнаце.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю