-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Семінар «Праблемы правапрымянення органаў крымінальнай юстыцыі»
29 красавіка 2015 г. ва ўніверсітэце прайшло чарговае пасяджэнне рэгіянальнага пастаянна дзеючага навукова-практычнага семінара «Праблемы правапрымянення органаў крымінальнай юстыцыі». Семінар быў арганізаваны філіялам кафедры крымінальна-прававых дысцыплін у пракуратуры Брэсцкай вобласці з мэтай забяспечыць пастаянную сувязь юрыдычнай навукі і адукацыі з практыкай. Тэма семінара як ніколі актуальная: «Удасканаленне дзейнасці праваахоўных органаў па супрацьдзеянні наркаманіі, незаконнаму абароту наркотыкаў і звязаным з імі правапарушэнням».
На семінары перад студэнтамі спецыяльнасці «Правазнаўства» і выкладчыкамі юрыдычнага факультэта выступілі прадстаўнікі пракуратуры Брэсцкай вобласці (А.А. Цыганоў, намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем, тэма: «Пра стан законнасці пры разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў»), Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама (В.А. Зырко, намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, тэма:«Праблемы выяўлення і даказвання названых злачынстваў»), Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці (А.М. Вярэніч, намеснік начальніка 3 следчага аддзялення Брэсцкага міжраённага аддзела, тэма «Праблемы кваліфікацыі і даказвання па крымінальных справах гэтай жа катэгорыі»), Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці (А.В. Раманко, начальнік упраўлення спецыяльных і тэхнічных экспертыз, тэма «Практыка правядзення хімічных экспертыз па крымінальных справах аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў»), нашага ўніверсітэта (А.В. Раманюк, выкладчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, тэма «Удзел студэнтаў – будучых юрыстаў – у прававой асвеце моладзі і прафілактыцы ўжывання наркотыкаў»).
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел пракурорскія работнікі, выкладчыкі і студэнты.
У.У. Лосеў,
дацэнт кафедры крымінальна-прававых дысцыплін