-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар-практыкум «Методыка выкладання курса «Чалавек і свет» па тэме «Разнастайнасць прыроды на Зямлі»
21 красавіка ў Цэнтры экалогіі прайшоў семінар-практыкум «Методыка выкладання курса «Чалавек і свет» па тэме «Разнастайнасць прыроды на Зямлі» для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў школ горада Брэста.
З уступным словам выступіла в.а. начальніка Цэнтра Ірына Мікалаеўна Якавук. У сваёй прэзентацыі яна нагадала настаўнікам аб магчымасцях выкарыстання экспазіцый Цэнтра пры правядзенні розных формаў вучэбнай і выхаваўчай працы. Метадыст Брацянкова Наталля Рыгораўна расказала пра тое, якія прыёмы і метады выкарыстоўваюць настаўнікі пры правядзенні заняткаў на базе Цэнтра. Старшы выкладчык кафедры прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін псіхолага-педагагічнага факультэта Іван Рыгоравіч Марзан прааналізаваў структуру і змест вучэбнага дапаможніка «Чалавек і свет» з пункту гледжання выкарыстання аб’ектаў аддзела «Батанічныя экспазіцыі» Цэнтра пры вывучэнні курса «Чалавек і свет». Асаблівую ўвагу ён надаў тэмам «Разнастайнасць і прыстасавальныя асаблівасці арганізмаў» і «Разнастайнасць прыроды на Зямлі».
Тэарэтычны матэрыял быў падмацаваны вучэбнай экскурсіяй для слухачоў семінара па экспазіцыях «Зімовы сад» і «Сад бесперапыннага цвіцення». Пры падвядзенні вынікаў семінара педагогі пазітыўна ацанілі значнасць пададзенай ім інфармацыі і выказалі гатоўнасць уключыць аб’екты Цэнтра экалогіі для правядзення ўрокаў курса «Чалавек і свет».
Цэнтр экалогіі