Семінар «Прыярытэтныя напрамкі ў дзейнасці студэнцкага савета інтэрнатаў»

«Прыярытэтныя напрамкі ў дзейнасці студэнцкага савета інтэрнатаў» – пад такой назвай 11 кастрычніка 2016 года прайшоў семінар (у рамках школы «Вопыт»), арганізаваны метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 20 студэнтаў-актывістаў, членаў студсавета інтэрнатаў студэнцкага гарадка.

Падчас працы ў малых групах актыўна праходзіла выяўленне і абмеркаванне цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца студэнты, што пражываюць у інтэрнаце. Сумеснымі намаганнямі выпрацоўваліся шляхі вырашэння ўзніклых праблем.

Семінар дазволіў студэнцкім лідарам вызначыць новыя формы і напрамкі дзейнасці жыллёва-бытавога, культурна-масавага, інфармацыйнага, спартыўна-аздараўленчага сектараў студсавета інтэрнатаў на наступны навучальны год.

Удзельнікі семінара адзначылі, што такія мерапрыемствы павышаюць актыўнасць членаў студсавета, выніковасць і эфектыўнасць ў вырашэнні асноўных пытанняў жыццядзейнасці інтэрнатаў.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: