-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Псіхалагічны клімат у інтэрнатах: праблемы і шляхі іх вырашэння»
18 лютага 2015 года на базе інтэрната №4 БрДУ імя А.С. Пушкіна адбыўся семінар «Псіхалагічны клімат у інтэрнатах: праблемы і шляхі іх вырашэння». Арганізатарамі выступілі спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў аддзела выхаваўчай працы з моладдзю.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася Т.М. Кошык, кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, якая адразу адзначыла актуальнасць разглядаемай тэмы.
Педагог-псіхолаг В.В. Тарасюк агучыла вынікі маніторынгу маральна-псіхалагічнага клімату і якасці выхаваўчай працы ў інтэрнатах студэнцкага гарадка. Пададзеныя вынікі бурна абмеркавалі лідары студсаветаў, загадчыкі і выхавальнікі інтэрнатаў, а таксама прысутныя намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы і куратары вучэбных груп.
Падчас семінара былі не толькі асветлены праблемы, з якімі сутыкаюцца студэнты, што пражываюць у інтэрнатах, але і прапанаваны шляхі рашэння некаторых з іх. Прадстаўнікам студэнцкага самакіравання рэкамендавана на бліжэйшым пашыраным пасяджэнні студсавета кожнага інтэрната абмеркаваць прадметна выяўленыя праблемныя пытанні па выніках маніторынгу і ўнесці карэкціроўкі ў планы працы.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю