-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Распазнанне фактараў суіцыдальнай рызыкі»
У рамках «Комплексу мер па прадухіленні суіцыдальных паводзін насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2015-2019 гг.» 20 снежня 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар «Распазнанне фактараў суіцыдальнай рызыкі» для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп, спецыялістаў аддзела выхаваўчай працы, педагагічных работнікаў і студэнцкага актыву інтэрнатаў студэнцкага гарадка. Мэтай мерапрыемства было псіхалагічнае інфармаванне педагогаў і студэнтаў па пытаннях распазнання, папярэджання і прафілактыкі суіцыдальных паводзін сярод навучэнцаў.
У якасці эксперта на семінар быў запрошаны галоўны пазаштатны урач-псіхатэрапеўт УАЗ Брэсцкай вобласці Аляксандр Сяргеевіч Прыступа. Ён пазнаёміў усіх прысутных са статыстыкай па праблеме суіцыдаў у Брэсце і Брэсцкай вобласці, расказаў пра фактары рызыкі і катэгорыі людзей, найбольш схільных да гэтага віду адыкцыі. Аляксандр Сяргеевіч акцэнтаваў увагу на тым, што суіцыдальныя паводзіны ў пераважнай большасці выпадкаў здзяйсняецца псіхічна здаровымі людзьмі, і толькі 10-14 % схільных да суіцыдальных паводзін людзей пакутуюць псіхічнымі расстройствамі.
У канцы свайго выступлення А.С. Прыступа адзначыў важнасць сумеснай працы ўсіх спецыялістаў па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод моладзі.
Далей удзельнікі семінара актыўна задавалі пытанні прысутным спецыялістам і абмяркоўвалі актуальныя праблемы, якія існуюць у студэнцкім асяроддзі.
Завяршыўся семінар выступленнем Ганны Паўлаўны Шывілька, педагога- псіхолага сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта. Яна расказала пра праблему суіцыдальнай рызыкі сярод студэнтаў I курса ўніверсітэта і дала параўнальную характарыстыку па факультэтах за 2 апошнія навучальныя гады.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба