Семінар «Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне адаптацыі студэнтаў першага курса да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта»

«Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне адаптацыі студэнтаў першага курса да адукацыйнай прасторы універсітэта» – пад такой назвай 27 лістапада 2018 года адбыўся семінар, у якім прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары навучальных груп, спецыялісты аддзела выхаваўчай працы, педагагічныя работнікі студгарадка, прадстаўнікі старастата замежных навучэнцаў, студэнты-куратары.

Актуальнасць разглядаемай тэмы ў сваім вітальным слове акрэсліла кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Мікалаеўна Кошык. Яна нагадала ўдзельнікам семінара пра важнасць арганізацыі сумеснай працы студэнтаў-куратараў са спецыялістамі па выхаваўчай працы для эфектыўнага рашэння задач паспяховай адаптацыі першакурснікаў.

Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Наталля Сяргееўна Ануфрыкава пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з вынікамі адаптацыі студэнтаў першага курса да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта. У сваім выступленні яна раскрыла значныя матывы навучання студэнтаў ва ўніверсітэце, іх асобасныя асаблівасці і цяжкасці, з якімі першакурснікі сутыкаюцца ў працэсе адаптацыі да студэнцкага жыцця.

У заключнай частцы семінара ўдзельнікі вызначылі прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-педагагічнага і метадычнага суправаджэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы з навучэнцамі 1-га курса, якія адчуваюць цяжкасці ў адаптацыі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: