Семінар «Сацыяльна-псіхалагічны клімат у інтэрнатах студэнцкага гарадка як вынік узаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу»

«Сацыяльна-псіхалагічны клімат у інтэрнатах студэнцкага гарадка як вынік узаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу» – пад такой назвай 13 лютага ў нашым універсітэце прайшоў семінар па выніках маніторынгу сацыяльна-псіхалагічнага клімату і якасці выхаваўчай працы ў інтэрнатах студэнцкага гарадка. Сярод удзельнікаў семінара былі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, загадчыкі і выхавальнікі інтэрнатаў студэнцкага гарадка, прадстаўнікі студэнцкіх саветаў інтэрнатаў.

Актуальнасць тэмы семінара ў сваім вітальным слове падкрэсліла прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Васільеўна Сакалова. Яна нагадала ўдзельнікам семінара аб важнасці сумеснай працы ў арганізацыі вольнага часу, пазааўдыторнай і прафілактычнай працы з навучэнцамі, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка.

Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Наталля Сяргееўна Ануфрыкава агучыла вынікі маніторынгу сацыяльна-псіхалагічнага клімату і якасці выхаваўчай працы ў інтэрнатах студэнцкага гарадка. У сваім выступленні яна расказала аб задаволенасці навучэнцаў умовамі пражывання, арганізацыі побыту і правядзенні вольнага часу ў інтэрнаце, аб распаўсюджанасці сярод студэнтаў такіх негатыўных з’яў, як курэнне, алкагалізм і інш., адносінах да здаровага ладу жыцця, арганізацыі харчавання, асаблівасцях правядзення вольнага часу і інш.

У заключнай частцы семінара ўдзельнікі вызначылі прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-педагагічнага і метадычнага суправаджэння выхаваўчай працы з навучэнцамі, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка, і прапанавалі цікавыя формы арганізацыі працы ў гэтым накірунку.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: