-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар-трэнінг «Педагагічныя дынастыі»
16 мая 2019 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована» намеснікам дырэктара па вучэбнай працы В. К. Красько, кіраўніком творчай групы «Першыя адкрыцці ў свеце прафесіі: усё пачынаецца з настаўніка» Д. М. Трызна, педагогам-псіхолагам А. C. Палячук сумесна з кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання быў арганізаваны і праведзены семінар-трэнінг «Педагагічныя дынастыі», у якім прынялі ўдзел настаўнікі пачатковых класаў і навучэнцы школы, выкладчыкі і студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта. Семінар-трэнінг праводзіўся з мэтай падтрымкі статусу педагагічнай прафесіі і яе ролі ў вырашэнні задач сучаснай адукацыі.
Студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта (Шчэрба Дар’я, Камянчук Валерыя), навучэнцы Дземянчук Яўген (1 «А» клас), Кісляк Дар’я (1 «Б» клас), Ківачук Яўген (2 «А» клас) расказалі пра свае педагагічныя дынастыі. Комплексы практыкаванняў і практычныя заданні, прадстаўленая на семінары-трэнінгу намеснікам дырэктара па вучэбнай працы В. К. Красько, педагогам-арганізатарам А. С. Палячук і загадчыкам кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання Г. М. Канцавой, былі накіраваны на набыццё студэнтамі новых ведаў аб педагагічнай прафесіі, на фарміраванне матывацыйна-каштоўнасных адносін да будучай прафесійнай дзейнасці, на павышэнне прафесійнага ўзроўню цяперашніх і будучых настаўнікаў, на развіццё творчага патэнцыялу настаўнікаў пачатковых класаў і студэнтаў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».
Семінар-трэнінг прайшоў у атмасферы жывых зносін. Удзельнікі адзначылі, што настаўнік – адна з тых прафесій, у якой рэдка можна сустрэць выпадковых людзей. Настаўнікамі працуюць людзі па прызванні, эрудзіраваныя, шчыра захопленыя сваёй працай, адданыя адукацыйнаму працэсу, зацікаўленыя ў поспехах сваіх вучняў.
Пасля заканчэння семінара-трэнінгу ўдзельнікі адзначылі яго карысць і неабходнасць у прафесійным развіцці і самаўдасканаленні.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання