Серыя заняткаў для сектараў студэнцкага савета

24-26 лютага 2015 года метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю была арганізавана серыя заняткаў для інфармацыйна-ідэалагічнага, жыллёва-бытавога, культурна-масавага, фізкультурна-аздараўленчага сектараў студэнцкіх саветаў інтэрнатаў (у межах працы школы «Вопыт»). У гэтых мерапрыемствах прыняло ўдзел больш за 40 студэнтаў-актывістаў нашага ўніверсітэта.

Арганізатарам практыкумаў і дзелавой гульні важна было змадэляваць умовы для паспяховага функцыянавання сектараў студсаветаў інтэрнатаў. Студэнтам былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на ўдасканаленне іх ведаў пра змест дзейнасці органаў самакіравання ў інтэрнаце і для развіцця лідарскіх якасцяў.

З прадстаўнікамі фізкультурна-аздараўленчага сектара практыкум правёў дырэктар спартыўнага клуба У.У. Гусеў, з членамі культурна-масавага сектара – педагог-арганізатар студэнцкага клуба В.В. Мініч.

Кожныя заняткі завяршаліся рэфлексіяй, дзе кожны ўдзельнік змог прааналізаваць сваю працу і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: