-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Серыя заняткаў у Школе «Вопыт» для студэнцкіх саветаў інтэрнатаў
У перыяд з 16 па 25 лютага 2016 года метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю была арганізавана серыя заняткаў для студэнцкага актыву інтэрнатаў студгарадка. У гэтых мерапрыемствах прыняло ўдзел больш за 40 студэнтаў-актывістаў нашага ўніверсітэта.
Практыкум «Інфармацыйная праца ў інтэрнаце» для інфармацыйна-ідэалагічнага сектара і дзелавая гульня «Культура побыту як фактар фарміравання асобы» для жыллёва-бытавога сектара правялі метадысты АВП Людміла Андрэеўна Краўчук і Наталля Уладзіміраўна Сухарук. Спецыялісты студэнцкага клуба, педагог-арганізатар Іна Іванаўна Неўдах і мастацкі кіраўнік Святлана Вітальеўна Трухнова, арганізавалі для культурна-масавага сектара гульнявы практыкум «Адпачываем весела і дружна». Для фізкультурна-аздараўленчага сектара практыкум «Фізкультурна-аздараўленчая праца ў інтэрнаце» правёў дырэктар спартыўнага клуба Уладзімір Уладзіміравіч Гусеў.
Мэта названых заняткаў – стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання студэнцкага самакіравання ў інтэрнатах студэнцкага гарадка.
У інтэрактыўнай форме са студэнтамі-лідарамі абмяркоўваліся праблемы арганізацыі побыту і вольнага часу ў інтэрнаце, выявіўся сумесны пошук шляхоў іх вырашэння, праведзены гульні па развіцці навыкаў зносін і стварэнні псіхалагічнага камфорту.
Падчас рэфлексіі студэнты пазітыўна ацанілі практыкаарыентаваную накіраванасць заняткаў, на якіх адбыўся абмен вопытам працы студэнцкіх саветаў інтэрнатаў.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю