-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Сесія ў стылі ART – у БрДУ завяршыўся фестываль творчасці першакурснікаў
Фінал універсітэцкага фестывалю творчасці першакурснікаў «Арт-сесія-2019» адбыўся 20 лістапада. Студэнты годна здалі першую ў сваім жыцці сесію – сесію ў стылі ART. Яе мэта – адаптацыя навучэнцаў да студэнцкага жыцця і выяўленне таленавітай моладзі. Сёлета фінал фестывалю адрозніваўся арыгінальнасцю. У праграму гала-концерта ўвайшлі сучасныя музычныя матывы, дынамічныя танцавальныя рухі, яркія пастаноўкі і праніклівае прачытанне вершаў у выкананні першакурснікаў.
Прывітала галоўных герояў свята прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова. «Штогод у наш універсітэт паступаюць разумныя, таленавітыя і крэатыўныя студэнты, – адзначыла Таццяна Васільеўна. – Я жадаю вам поспехаў, удачы і невычэрпнай энергіі, каб радаваць навакольных сваёй творчасцю».
У канцы фестывалю яна ўзнагародзіла пераможцаў. Пераможцамі сталі:
1-е месца – сацыяльна-педагагічны факультэт,
2-е месца – геаграфічны факультэт,
3-е месца – псіхолага-педагагічны факультэт.
Па традыцыі ў фестывалі творчасці першакурснікаў заўсёды шмат намінацый. І гэты год не стаў выключэннем:
«Канферансье» – Максім Бідзюра (псіхолага-педагагічны факультэт), Крысціна Кулік (філалагічны факультэт) і Валерыя Ждановіч (геаграфічны факультэт).
«Інструментальны жанр» – Айгул Аннаева (фізіка-матэматычны факультэт), Ніна Тэадаровіч (юрыдычны факультэт), Кацярына Касынюк (філалагічны факультэт).
«Арыгінальны нумар» – танец «Пчолка Мая» танцавальнага калектыву фізіка-матэматычнага факультэта, аўтарскі нумар Сухана Бердыева (геаграфічны факультэт), Лізаветы Шукала і Аляксандра Курбанава (факультэт замежных моў).
«Мастацкае слова» – Сяргей Лешык (біялагічны факультэт), Шатлык Сылапаў (біялагічны факультэт), аўтарскі верш Ганны Майсейчык (філалагічны факультэт; аўт.), Кацярына Мізерыя (філалагічны факультэт; аўт.), Кацярына Сіманюк і Дзіяна Лапіцкая (псіхолага-педагагічны факультэт), Ангеліна Кіслашчанкова (геаграфічны факультэт), Ірына Назарук і Вольга Гарбацкая (факультэт замежных моў).
«Вакальнае майстэрства» – трыа ў складзе Марыі Стаціўкі, Кацярыны Шапяцюк і Крысціны Сарокінай (сацыяльна-педагагічны факультэт), Яна Кароль (фізіка-матэматычны факультэт), Ірына Шчэрбін (псіхолага-педагагічны факультэт), Валерыя Ждановіч (геаграфічны факультэт), Го Цзямін (філалагічны факультэт), Наталля Пшанічная (геаграфічны факультэт).
«Вакальна-харэаграфічнае майстэрства» – Марыя Адамчук і танцавальны калектыў біялагічнага факультэта; Крысціна Палешка, Вікторыя Адамовіч, Наталля Страха і танцавальны калектыў сацыяльна-педагагічнага факультэта; Анастасія Якаўлева, Аляксандра Гузарэвіч і танцавальны калектыў гістарычнага факультэта.
«Танцавальнае майстэрства» – флеш-моб танцавальнага калектыву фізіка-матэматычнага факультэта, танец «Girl power» танцавальнага калектыву сацыяльна-педагагічнага факультэта, танец «You are the only one» танцавальнага калектыву псіхолага-педагагічнага факультэта, Абдулатыф Рэйімбердыеў (біялагічны факультэт), Зухра Садуллаева (біялагічны факультэт), Аляксандра Карплюк (факультэт замежных моў), Дар’я Мятла (геаграфічны факультэт), Алеся Крылова і Любоў Лабун (факультэт фізічнага выхавання).
«Тэатральнае майстэрства» – гумарыстычны нумар «Чаканне / рэальнасць» псіхолага-педагагічнага факультэта, гумарыстычныя замалёўкі «Ратуйце нашу англійскую» факультэта замежных моў, гумарыстычная замалёўка «КВЗ Бенедысюк» геаграфічнага факультэта.
«Мультымедыяпрэзентацыя» – сацыяльна-педагагічны факультэт.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб