Шчыра вітаем цябе, першакурснік!

«Шчыра вітаем цябе, першакурснік» – пад такой назвай 1 верасня 2014 года адбылася лінейка для 865 першакурснікаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, прысвечаная Дню ведаў.

Пралогам свята стала песня «Гэта Беларусь» у выкананні студэнта 2-га курса гістарычнага факультэта Фёдара Мартыновіча і студэнткі 4-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта Наталлі Слуцкай.

У гэтым годзе нашых першакурснікаў віталі як самых дарагіх гасцей хлебам-соллю. Новаспечаных студэнтаў параўналі з караблямі, якія адправяцца ў далёкае і займальнае плаванне па акіяне студэнцкага жыцця.

Вядучыя лінейкі Валерый Нескарадзяны (юрыдычны факультэт) і Таццяна Шыкунец (псіхолага-педагагічны факультэт) запэўнілі першакурснікаў у тым, што яны могуць разлічваць на сяброўскія парады і дапамогу старэйшых таварышаў-студэнтаў. Самыя галоўныя пажаданні прагучалі ад рэктара Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, доктара педагагічных навук, прафесара Ганны Мікалаеўны Сендзер, якая таксама прапанавала першакурснікам сваю дапамогу.

Ганаровае права падняць сцяг пад гімн універсітэта было даверана Валерыі Болдыравай, студэнтцы 1-га курса факультэта фізічнага выхавання, члену нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па спартыўнай акрабатыцы, майстру спорту, шматразовай пераможцы чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь і міжнародных спаборніцтваў па спартыўнай акрабатыцы, прызёру Чэмпіянату Еўропы 2013 года, і Дзмітрыю Мурыну, студэнту 4-га курса сацыяльна-педагагічнага факультэта, уладальніку стыпендыі Савета ўніверсітэта, старшыні Савета студэнцкага самакіравання, члену Савета факультэта, валанцёру клуба акадэміі добраахвотніцтва.

Са словам у адказ выступіла студэнтка 1-га курса фізіка-матэматычнага факультэта Марыя Манько. Завяршальным акордам лінейкі стала адпаведнае тэматыцы мерапрыемства песня «Хлеб ды соль» у выкананні студыі народных спеваў.

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: