-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Шчырая размова
Сустрэча рэктара БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктара педагагічных навук, прафесара Ганны Сендзер са студэнтамі-старастамі вучэбных груп у фармаце адкрытай размовы прайшла 18 лютага 2022 года ў сценах універсітэта.
Падобныя сустрэчы рэктара са студэнтамі традыцыйныя, таму маладыя людзі з задавальненнем уступілі з Ганнай Мікалаеўнай у адкрыты дыялог, тэмай якога сталі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкi да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь; значымасць для ўсяго беларускага народа маючага адбыцца Рэспубліканскага рэферэндуму; праблемы фарміравання ў маладых людзей якасцяў грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны, сацыяльнай актыўнасці і адказнасці за ўласныя словы і ўчынкі.
Рэктар універсітэта адзначыла, што ў сваім Пасланні Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на асноўных тэматычных блоках: становішча ў краіне і вакол Беларусі; новая Канстытуцыя, палітычная будучыня Беларусі; сацыяльная палітыка дзяржавы; эканоміка: напрамкі і перспектывы, аграпрамысловы комплекс; знешнеэканамічная палітыка. А таксама задаў беларускаму народу тры асноўныя пытанні: “Ці гатовы вы, беларусы, плаціць за ўласную абарону, за ўласную дзяржаву?”,”Ці гатовы вы, грамадзяне, плаціць за суверэнітэт і незалежнасць?”, “Ці гатовы вы, беларусы, сёння паставіць перад сабой, перад сваёй сям’ёй задачу і папрацаваць хоць бы на сябе?” Ганна Мікалаеўна агучыла таксама адзін з асноўных тэзісаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падчас Паслання: “Незалежнасць – гэта ўмова для захавання нацыі, магчымасць вызначыць сваю будучыню. І гэтае права мы нікому аддаць не павінны”.
Пры абмеркаванні праекта зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Ганна Мікалаеўна звярнула ўвагу на ідэалагічныя, палітычныя і сацыяльныя змены і дапаўненні, якія прапануецца ўнесці ў Асноўны Закон краіны: захаванне і абарона гістарычнай памяці, дэкларацыя сямейных каштоўнасцей, духоўнае і культурнае развіццё моладзі, увядзенне Усебеларускга народнага сходу як найвышэйшага прадстаўнічага аргана народаўладдзя ў Беларусі і інш.
У Год гістарычнай памяці студэнтаў цікавілі пытанні пра знакавыя гістарычныя падзеі ў жыцці рэктара, якімі яна даражыць, і сямейныя традыцыі, пра малую радзіму, пра тое, якія напрамкі развіцця вышэйшай адукацыі ў нашай краіне з’яўляюцца прыярытэтнымі, пра ўзаемадзеянне БрДУ імя А.С. Пушкіна з іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі нашай краіны, пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць студэнт, каб стаць паспяховым чалавекам і інш.