Школа «Вопыт» падводзіць вынікі

19 мая 2016 года аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю была праведзена дзелавая гульня для студсаветаў інтэрнатаў «Складнікі эфектыўнай дзейнасці студсаветаў». Гэта адно з выніковых заняткаў для лідараў студэнцкага самакіравання ў рамках Школы «Вопыт». На працягу месяца актывісты таксама падводзілі вынікі падчас дзелавых гульняў: «Заяўка на поспех» – для секцыі «Я – лідар» (старасты вучэбных груп 1 курса), «Лідар – жыццё на вачах ва ўсіх» – для старастаў вучэбных груп 2 курса, «Крокі да поспеху» – для студэнтаў-куратараў.

Школа «Вопыт» – гэта шматгадовая актыўная форма працы са студэнцкім актывам розных катэгорый, якую выкарыстоўвае аддзел выхаваўчай працы з моладдзю. У гэтым навучальным годзе ў яе рамках было праведзена каля 30 заняткаў для старастатаў факультэтаў, секцыі «Я – лідар», студсаветаў інтэрнатаў, студэнтаў-куратараў, старастата замежных навучэнцаў, членаў Моладзевага атрада аховы правапарадку, актыву студэнцкага клуба, Савета валанцёраў, моладзевай інфармацыйнай групы і іншых. Гэтыя сустрэчы былі накіраваны на развіццё лідарскіх якасцяў студэнтаў, фарміраванне каманды аднадумцаў, абмен асабістым і камандным вопытам. На кожным занятку ўдзельнікі аналізавалі ўмовы паспяховай працы, шукалі шляхі вырашэння цяжкасцей, праводзілі самаацэнку ўзроўню праяўлення лідарства ў сумеснай дзейнасці.

У верасні 2016/2017 навучальнага года Школа «Вопыт» пачне чарговы этап навучання студэнцкага актыву ўніверсітэта.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: