-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Школа юнага архівіста» аднавіла сваю працу
2 кастрычніка 2014 года на гістарычным факультэце аднавіла сваю працу «Школа юнага архівіста» для вучняў сярэдніх і старшых класаў, навучанне ў якой дае школьнікам дадатковыя веды па гісторыі. Каардынатарамі Школы з'яўляюцца дэкан гістарычнага факультэта Наталля Пятроўна Галімава і дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Таццяна Пятроўна Саўчук. Дзейнасць Школы накіравана на актывізацыю пазнавальнай працы школьнікаў у вывучэнні мінулага сваёй сям'і, краіны, выхаванне любові да Айчыны, малой Радзімы, патрыятызму, грамадзянскасці на аснове гістарычна-дакументальнай спадчыны.
Першыя ў новым навучальным годзе заняткі, у якіх прынялі ўдзел нераўнадушныя да гісторыі вучні СШ №30 г.Брэста, адбыліся на базе Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Вядучы археограф Лідзія Рыгораўна Рамановіч, якая аддала 47 гадоў служэнню архіўнай справе, расказала аб прызначэнні архіваў, рэжыме захавання дакументаў і магчымасцях іх выкарыстання. Школьнікі атрымалі магчымасць не толькі пазнаёміцца з матэрыяламі цікавых тэматычных выстаў, але і пабывалі ў сховішчы архіва, чытальнай зале.
Н.П.Галімава акцэнтавала ўвагу на ролі архіўных крыніц у навукова-даследчай працы гісторыкаў. У працяг тэмы Т.П.Саўчук падзялілася вопытам складання генеалагічнага дрэва на аснове дакументаў асабістага архіва. Значнасць першакрыніц у працэсе падрыхтоўкі і напісання курсавога праекта пацвердзіла студэнтка 4-га курса гістарычнага факультэта Анастасія Ляўковіч.
У выніку на занятках юныя архівісты атрымалі новыя веды і шмат станоўчых эмоцый.
Кафедра гісторыі Беларусі