-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Школьнікі ў гасцях у псіхолага-педагагічнага факультэта
31 мая 2019 года на псіхолага-педагагічным факультэце УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» высадзіўся «дэсант» з групы васьмікласнікаў – навучэнцаў ДУА «СШ № 18 г. Брэста». Дзеці пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Кароза Ірыны наведалі студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю «Псіхалогія працы і здароўя асобы», размешчаную на псіхолага-педагагічным факультэце пры кафедры псіхалогіі.
Загадчык лабараторыі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі Севярын Аляксей расказаў навучэнцам аб напрамках працы лабараторыі, прадэманстраваў некаторыя прыборы і псіхалагічныя методыкі для дыягностыкі прафарыентацыі і пазнавальных працэсаў, асобасных якасцяў і інш.
З навучэнцамі таксама была праведзена міні-віктарына «БрДУ імя А.С. Пушкіна». Школьнікі, адказаўшы на пытанні віктарыны, атрымалі буклецікі і закладкі для кніг з сімволікай універсітэта і інфармацыяй для абітурыентаў.
Сустрэча з навучэнцамі стала выніковай. Педагог-псіхолаг і вучні былі задаволены тым, што пашырылі свае веды аб універсітэце і азнаёміліся з практычнай працай псіхалагічных методык па прафарыентацыі. Яны выказвалі шмат ідэй аб магчымым супрацоўніцтве са студэнтамі пры правядзенні даследаванняў і падрыхтоўцы навукова-даследчых праектаў, афармленні атрыманых вынікаў у выглядзе навуковых публікацый. На думку навучэнцаў, такія сустрэчы неабходна працягнуць як ва ўніверсітэце, так і на базе сярэдняй школы.
А.В. Севярын, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт,
намеснік дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта па навуковай працы