Сонечнае зацьменне 2015 года

20 сакавіка 2015 года студэнты фізіка-матэматычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна з 12.00 да 13.15 назіралі сонечнае зацьменне пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры тэарэтычнай фізікі Секержыцкага Станіслава Станіслававіча.

Тэлескоп быў устаноўлены перад цэнтральным корпусам універсітэта, а выява сонечнага дыска, што перакрываецца месяцам, праецыравалася на экран. Гэтае сонечнае зацьменне назіралася як поўнае на Фарэрскіх астравах (Данія) і Шпіцбергене (Нарвегія).

У Брэсце зацьменне наглядалася як прыватнае, прычым у момант максімальнай фазы (каля 13.00 па мясцовым часе) месяц закрываў каля 70% сонечнага дыска.

Разам з фізіка-матэматычным факультэтам зацьменне назіралі студэнты і выкладчыкі іншых факультэтаў, зацікаўленыя прахожыя.

Падзяліцца: