Спаборніцтвы па міні-футболе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах

19 кастрычніка ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка. Арганізатарамі турніру выступілі спартыўны клуб універсітэта (інструктар-метадыст В.І. Коцур) і прафсаюзны камітэт студэнтаў. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця.

Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме. Каманда-пераможца (інтэрнат № 3, капітан каманды Кожанаў Уладзіслаў, студэнт 2 курса факультэта фізічнага выхавання, гр. 23) была вызначана па найбольшай колькасці набраных ачкоў.

Салодкія прызы пераможцам падрыхтаваны прафсаюзным камітэтам студэнтаў.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: