Спартакіяда студэнцкай моладзі

З 5 па 10 чэрвеня 2018 г. у Жлобіне адбылася Спартакіяда студэнцкай моладзі ў рамках Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва 2018 года. У спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, валейболе, міні-футболе прынялі ўдзел 192 студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі. У барацьбе за медалі выступілі зборныя каманды 12 расійскіх і 10 беларускіх ВНУ.

Зборная каманда нашага ўніверсітэта прадстаўляла Рэспубліку Беларусь у «каралеве спорту» – лёгкай атлетыцы, і ў напружанай барацьбе змагла заваяваць 2-е агульнакаманднае месца!

Віншуем нашых пераможцаў:

  1. Рапека Яна, факультэт фізічнага выхавання, 1 курс;
  2. Лубнік Валянціна, факультэт фізічнага выхавання, 1 курс;
  3. Шалота Анастасія, факультэт фізічнага выхавання, 2 курс;
  4. Мацука Дар’я, факультэт фізічнага выхавання, 3 курс;
  5. Богдан Максім, факультэт фізічнага выхавання, 3 курс;
  6. Данілюк Дзмітрый, факультэт фізічнага выхавання, 2 курс;
  7. Лукашэвіч Вольга, факультэт фізічнага выхавання, 1 курс;
  8. Палякоў Дзяніс, факультэт фізічнага выхавання, 1 курс.

Трэнер каманды – Шуцееў Аляксей Іванавіч, выкладчык кафедры фізічнай культуры.

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца: