Спартсмены БрДУ на спартыўным свяце «Брэсцкая лыжня-2017»

11 лютага на Вяслярным канале Брэста прайшло зімовае спартыўнае свята «Брэсцкая лыжня-2017». Свята сабрала больш за сто ўдзельнікаў, сярод якіх былі і прадстаўнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна.

У спаборніцтвах спартсменаў-студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі нашы лыжнікі занялі першае месца. Таксама прадстаўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел і ў спаборніцтвах спартсменаў прадпрыемстваў і арганізацый горада Брэста.

У складзе каманды БрДУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Шуцеева Аляксея Іванавіча вылучыліся Сыса Вольга, Максюта Канстанцін, Ляўчук Алег, Шворак Наталля (факультэт фізічнага выхавання), Расохін Андрэй і Слабадзянюк Андрэй (гістарычны факультэт).

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: