-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Спартыўнае свята, прысвечанае Дню працаўнікоў фізічнай культуры і спорту
23 мая 2014 года прафкам працаўнікоў і кафедра фізічнай культуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна арганізавалі і правялі для супрацоўнікаў спартыўнае свята, прысвечанае Дню працаўнікоў фізічнай культуры і спорту. Для ўдзельнікаў свята, а гэта прадстаўнікі розных структурных падраздзяленняў, выкладчыкі кафедры фізічнай культуры падрыхтавалі цікавую конкурсную праграму, якая ўключала пяць этапаў.
Для таго каб прайсці ўсе выпрабаванні, трэба размяцца, таму на беразе возера інструктары правялі для ўсіх размінку. Кожны выконваў практыкаванні ў меру сваіх сіл і магчымасцей, пасля чаго ўсе ўдзельнікі падзяліліся на тры каманды: “Кактусы”, “Віні Пух”, “Дзьмухаўцы”.
На першым этапе ўдзельнікам каманд неабходна было, моўчкі і не дакранаючыся нацягнутых вяровак, дастаць мячык з калодзежа.
Другі этап – пераправа. Усе каманды прайшлі яго паспяхова.
Не менш цікавым быў трэці этап – “Электрасетка”. Каб пераадолець вераўчаны лабірынт, трэба было праявіць кемлівасць, а таксама цуды спрыту, гнуткасці і вынаходлівасці.
Выпрабаванні на чацвёртым этапе не выклікалі практычна ніякіх цяжкасцей ва ўдзельнікаў спаборніцтваў, калі не лічыць кур’ёзных выпадкаў “блытаніны” накірункаў, падчас якіх усе каманды трэба было выконваць у акрэсленым перыметры з заплюшчанымі вачыма.
Але больш за ўсё азарту, эмоцый і ўражанняў выявілася на заключным этапе спаборніцтваў, які называўся “Камандны кракадзіл”.
Па выніках спаборніцтваў трэцяе месца заняла каманда “Кактусы”, другое – “Віні Пух”, першае – “Дзьмухаўцы”. Удзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія прызы. Акрамя таго, прафкам працаўнікоў сумесна з кафедрай фізічнай культуры заснаваў пераходны кубак “Пераможцу спартыўных спаборніцтваў, прысвечаных Дню працаўнікоў фізічнай культуры і спорту”, які быў уручаны камандзе “Дзьмухаўцы”.
Л.Б.Чэлышава,
старшыня прафкама працаўнікоў