Спартыўнае свята «Тыдзень спорту і здароўя»

7 верасня стартавала спартыўнае свята «Тыдзень спорту і здароўя», якое працягнецца да 11 верасня. У ім возьмуць удзел студэнты ўсіх факультэтаў універсітэта. Мэтай свята з’яўляецца садзейнічанне развіццю масавага фізкультурна-спартыўнага руху, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця студэнтаў, а таксама грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці маладога пакалення.

Плануюцца для правядзення наступныя мерапрыемствы:

 

 

  •  фотавыстава «Спорт для ўсіх»,
  •  акцыя «Шлях да здароўя»,
  •  квест «Спартыўнае падарожжа»,
  •  паказальныя выступленні па «РЫНГА»,
  •  віктарына «Алімпійскі рух», экскурсія «Спартыўныя збудаванні г. Брэста»,
  •  сяброўская сустрэча па шахматах сярод студэнтаў і аматараў клуба,
  •  майстар-класы па дзіцячым фітнесе, самаабароне для дзяўчат, дыхальнай гімнастыцы, петанку, рухомых гульнях, фрысбі, дартсе, вялікім тэнісе,
  •  наведванне музейнай экспазіцыі «Алімпійская слава Брэстчыны».

11 верасня – закрыццё спартыўнага свята.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у свяце!

Факультэт фізічнага выхавання
Спартыўны клуб

Падзяліцца: