Спектакль па п’есе В. Азернікава «Астралагічны прагноз»

31 сакавіка ў актавай зале ўніверсітэта прайшоў спектакль «Астралагічны прагноз» па п’есе расійскага драматурга В. Азернікава. Студэнты – удзельнікі народнай тэатральнай студыі ўніверсітэта пад кіраўніцтвам П.Д. Бекіша – прадставілі на суд гледачоў рамантычную пераднавагоднюю гісторыю пра нараджэнне кахання сталай артысткі і яе суседа па дачы, а таксама пра ўзаемаадносіны іх дарослых дзяцей.

Пастаноўка стала адным з мерапрыемстваў універсітэцкага фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна – 2016», а таксама падарункам усім тэатралам да Сусветнага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка. Гэта быў паўторны паказ – прэм’ера спектакля адбылася 23 снежня.

Падзяліцца: