Спецыяльныя стыпендыі італьянскага дабрачыннага фонду – студэнтам БрДУ імя А.С.Пушкіна

21 мая 2018 года наш універсітэт наведаў каардынатар італьянскага дабрачыннага фонду «Aiutiamoli Vivere» («Дапаможам ім жыць») Лучана Браконі.

У рамках мерапрыемстваў са студэнтамі, якія засталіся без апекі бацькоў, былі абмеркаваны асноўныя моманты Рэспубліканскага форуму студэнтаў, які пройдзе 21–23 верасня на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Дзесяць студэнтаў БрДУ з рук Л. Браконі атрымалі спецыяльныя стыпендыі італьянскага дабрачыннага фонду:

  • Струнец Віталь Юр’евіч (2 курс, факультэт фізічнага выхавання);
  • Кірылюк Карына Віктараўна (2 курс, біялагічны факультэт);
  • Сірачэнка Лізавета Рыгораўна (2 курс, псіхолага-педагагічны факультэт);
  • Пупчык Наталля Мікалаеўна (3 курс, псіхолага-педагагічны факультэт);
  • Свіціч Алена Мікалаеўна (5 курс, факультэт замежных моў);
  • Гарасюк Яўген Васільевіч (3 курс, гістарычны факультэт);
  • Асіпук Ксенія Алегаўна (3 курс, факультэт фізічнага выхавання);
  • Пакала Дар’я Сяргееўна (3 курс, філалагічны факультэт);
  • Шлойда Ірына Сяргееўна (3 курс, філалагічны факультэт);
  • Шыкеля Вікторыя Андрэеўна (5 курс, факультэт замежных моў).

Усе студэнты падрыхтавалі сувеніры для італьянскіх сем’яў – апекуноў дабрачыннага фонду.

Прафсаюзны камітэт студэнтаў

Падзяліцца: