-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Справаздачны канцэрт вакальнай студыі эстрадных спеваў «Ступені»
Справаздачны канцэрт «Калі ў сэрцы жыве вясна» адбыўся ў БрДУ 10 красавіка. Ксенія Пухнарэвіч, Сафія Абрубка, Маргарыта Бітнева, Валерыя Ганусевіч, Кацярына Дымар, Ганна Крывецкая, Уладзіслаў Макарэвіч і Дзмітрый Машчук пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Ларысы Борсук падрыхтавалі яркую праграму.
Сярод ганаровых гасцей на канцэрце прысутнічалі выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы і кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі БрДУ, прадстаўнікі медыцынская сферы і, вядома, рэктар нашага ўніверсітэта Ганна Сендзер. Ганна Мікалаеўна паднялася на сцэну, павіншавала салістаў студыі са значнай падзеяй у іх творчым жыцці і падзякавала Ларысе Борсук за добрую працу.
Выкананне песень на рускай і англійскай мовах у некалькіх напрамках, асноўныя з якіх – эстрадны і R’n’B, зрабіла канцэртную праграму цікавейшай і больш разнастайнай. Вядомыя кампазіцыі «Шагай», «Любовь, похожая на сон», «Don’t speak», «Небеса» і іншыя з вуснаў салістаў «Ступеняў» гучалі шчыра і пранікнёна. Песні задавалі настрой гледачам, якія цёпла прымалі артыстаў. Асаблівымі авацыямі ўганараваліся выпускнікі студыі – госці канцэрта Ірына Замулка, Аляксандра Холапава і Фёдар Мартыновіч. Яркія вобразы, доўгія сукенкі і раскошныя прычоскі дзяўчат надавалі ім шарм, а касцюмы хлопцаў – бляск.
Завяршыўся канцэрт адной з самых лепшых песень з рэпертуару «Ступеняў» – «Лучшее ждёт нас впереди». Загадчык кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Інга Матыцына ўручыла кветкі Ларысе Борсук і выказала падзяку ёй і ўдзельнікам канцэрта за цудоўны вечар.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб