-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Сродкі індывідуальнай абароны – права і абавязак работніка
9 і 12 снежня камісіяй па кантролі якасці сродкаў індывідуальнай абароны быў праведзены агляд наяўных сродкаў індывідуальнай абароны ў работнікаў навучальнага корпуса № 1 (прыбіральшчыкі службовых памяшканняў, столяры, дворнікі, сантэхнікі) на прадмет вызначэння працэнта страты ахоўных уласцівасцей касцюмаў, халатаў, зімовых куртак, абутку. Камісіяй былі прыняты рашэнні аб спісанні некаторых касцюмаў і прадаўжэнні тэрмінаў эксплуатацыі халатаў. У працэсе работы камісіі старшынёй прафкама Л.Б. Чэлышавай была праведзена тлумачальная размова з тэхнічным персаналам аб неабходнасці выкарыстання ў працы сродкаў індывідуальнай абароны і асцярожным стаўленні да маёмасці наймальніка.
Пастаянна дзеючая камісія па кантролі якасці сродкаў індывідуальнай абароны была створана ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» ў адпаведнасці з арт. 226 і 230 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) і пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2001 № 12 «Аб зацвярджэнні Рэкамендацый па арганізацыі працы камісіі па кантролі якасці сродкаў індывідуальнай абароны» для арганізацыі забеспячэння персаналу сродкамі індывідуальнай абароны і бясплатнай выдачы іх работнікам універсітэта па ўстаноўленых нормах. Ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў у склад камісіі ўвайшла старшыня прафкама работнікаў Л.Б. Чэлышава.
Права работнікаў, занятых на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, а таксама на работах, якія выконваюцца ў асаблівых тэмпературных умовах або звязаных з забруджваннем, на забеспячэнне неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны, сродкамі калектыўнай абароны прадугледжана п. 3 арт. 222 ПК.
Адным з абавязкаў наймальніка пры арганізацыі працы работнікаў з’яўляецца забеспячэнне іх у адпаведнасці з устаноўленымі нормамі спецыяльнай вопраткай, спецыяльным абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны (п. 8 арт. 55 ПК).
У той жа час ПК устанаўлівае не толькі абавязкі наймальніка ў адносінах да работніка, але і вызначае абавязкі работніка, які ў сваю чаргу павінен выконваць устаноўленыя нарматыўнымі прававымі актамі патрабаванні па ахове працы і бяспечным вядзенні прац, карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2008 № 209, ва ўніверсітэце зацверджаны Пералік прафесій і пасад работнікаў, якія маюць права на бясплатнае атрыманне сродкаў індывідуальнай абароны па ўстаноўленых нормах. Інфармацыю пра нормы забеспячэння СІА работнік можа атрымаць са службовай або рабочай інструкцыі.
Маніторынг, які праводзіцца прафкамам на працягу верасня-лістапада 2016 года, паказаў, што работнікі ўніверсітэта, занятыя на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, а таксама на работах, якія выконваюцца ў асаблівых тэмпературных умовах або звязаных з забруджваннем, забяспечаны неабходнымі СІА і карыстаюцца імі.
Старшыня прафкама Л.Б. Чэлышава