«Старт пакаленняў»

29 кастрычніка 2015 г. на базе БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі спартыўны фестываль «Старт пакаленняў», прысвечаны 70-годдзю нашага ўніверсітэта. Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах умацавання сяброўскіх сувязяў паміж універсітэтамі Брэста і для папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод іх работнікаў і вучнёўскай моладзі.

Фестываль «Старт пакаленняў» у нашым універсітэце стаў ужо традыцыйным мерапрыемствам. Гэта ўнікальнае спартыўнае спаборніцтва, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні, пачынаючы з дзяцей з садкоў, вучняў школ, студэнцкай моладзі (студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ) і заканчваючы супрацоўнікамі ўніверсітэтаў горада.

Наш універсітэт пастаянна прапагандуе сярод навучэнцаў сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, бо яны з’яўляюцца неад’емным складнікам здаровага ладу жыцця кожнага чалавека.

Падзяліцца: