-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Стартавала рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!»
13 лютага 2020 года ў рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Алёна Генадзьеўна Мажэйка правяла ўрок асветы для студэнтаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».
Супрацоўнік МНС пазнаёміла прысутных з аператыўнай абстаноўкай на тэрыторыі г. Брэста і вобласці, расказала пра самыя распаўсюджаныя прычыны пажараў, а таксама нагадала алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Пасля яе выступлення студэнтам было прапанавана праверыць веды, згуляўшы ў гульню «Дзе логіка?». Удзельнікі гульні актыўна адгадвалі
тэматычныя рэбусы і за правільныя адказы атрымлівалі прыгожыя памяткі.
У завяршэнне мерапрыемства Алёна Генадзьеўна расказала пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач!» і нагадала пра нумары выкліку службы выратавання – 101 і 112. Ніхто з прысутных студэнтаў не застаўся па-за ўвагай: усім уручылі тэматычныя прызы і пажадалі ніколі не трапляць у надзвычайную сітуацыю.
Педагог сацыяльны
аддзела выхаваўчай працы з моладдзю І. А. Цярковіч