-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Студэнт года – гучыць горда!
21 снежня ў нашым універсітэце адбыўся штогадовы конкурс «Павер у сябе – 2017!» на званне «Студэнт года». У гэтым годзе ён праходзіў у васямнаццаты раз. Па традыцыі ў конкурсе прынялі ўдзел дзесяць удзельнікаў з усіх факультэтаў.
З прывітальным словам да лепшых прадстаўнікоў студэнцтва звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Т.В. Сакалова. Таццяна Васільеўна адзначыла, што ў гэтым годзе ў конкурсе прымаюць удзел вельмі годныя рабяты, і пажадала ім поспеху.
Сем этапаў турніру, сем цяжкіх выпрабаванняў і сем выхадаў удзельнікаў на сцэну склалі шматгранную праграму конкурсу, які доўжыўся каля трох гадзін.
Конкурсная праграма пачалася з самапрэзентацыі «Сем значных падзей у маім жыцці». Удзельнікі за паўтары хвіліны прадстаўлялі сябе як актыўную, рознабаковую асобу, якая мае за плячыма поспехі і дасягненні, жыццёвыя прынцыпы, погляды і перакананні.
Паколькі Брэст рыхтуецца да святкавання свайго тысячагоддзя, тэма творчых практыкаарыентаваных ідэя-праектаў была прысвечана нашаму гораду. На конкурсным этапе «Брэст – горад будучыні» ўдзельнікі прадставілі любімы горад як найбуйнейшы культурны і прамысловы цэнтр Беларусі, як транспартны вузел, які злучае рэспубліку з іншымі краінамі і гарадамі. У якасці хатняга задання па матывах ідэя-праектаў канкурсанты распрацавалі сацыяльныя відэаролікі «Мы – творцы будучыні». Рабяты прайшлі і інтэлектуальнае выпрабаванне «Studiosus sapiens» – «Студэнт разумны».
Наступны этап – конкурс адной песні «Вместе весело шагать…» – меў на мэце выкананне вакальнага нумара-мініяцюры аб перавагах і перспектывах факультэта (спецыяльнасці). Абавязковая ўмова – удзел у выступленні прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу.
Чарговая прыступка на шляху да перамогі – конкурс рыторыкі хуткага рэагавання «Філасофскі рынг» пад дэвізам «Тры аргументы: за ці супраць». Рабяты прадэманстравалі свае ўменні ў змадэляванай сітуацыі гутаркі пры прыёме на працу. Яны даказалі членам журы, што ў хуткай будучыні стануць пісьменнымі саіскальнікамі.
Заключным этапам конкурсу стаў «Танцавальны батл», у якім выступілі ўсе ўдзельнікі. Запальныя народныя, страсныя бальныя і сучасныя танцы гарманічна перапляліся ў адным прыгожым нумары.
Пасля шматгадзіннай праграмы наступіў хвалюючы момант выбару пераможцы. «Студэнтам года – 2017» была названа Вольга Маразюк (філалагічны факультэт). Перамога для дзяўчыны стала нечаканай. Як яна сама кажа, сапернікі былі моцнымі, а таму атрымаць гэта званне ўдвая прыемна. «Студэнт года – гучыць горда», – сказала Вольга.
Астатнія ўдзельнікі атрымалі розныя намінацыі:
- «Эрудыт і інтэлектуал» – Аляксандра Гусева (факультэт замежных моў);
- «Лепшая рэклама факультэта» – Марына Самкевіч (факультэт фізічнага выхавання);
- «Зорка танцпола» – Людміла Трафімук (псіхолага-педагагічны факультэт);
- «За волю да перамогі» – Кацярына Балабановіч (геаграфічны факультэт);
- «За цэласнасць ладу» – Масяйчук Дзяніс (юрыдычны факультэт);
- «Прыемнае знаёмства» – Аліна Асачук (фізіка-матэматычны факультэт);
- «Лепшы відэарэжысёр» – Алёна Ліцук (біялагічны факультэт);
- «Шматгранная асоба» – Дзмітрый Баранаў (гістарычны факультэт);
- «Лепшы ідэя-праект» – Паліна Гацко (сацыяльна-педагагічны факультэт).
- «Годны пераемнік» – Аляксандра Гусева (факультэт замежных моў).
Лаўрэаты конкурсу атрымалі падарункі ад універсітэта і прафсаюзнага камітэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама ад партнёраў конкурсу – караоке-клуба «Жэмчуг» і аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба