-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Студэнтка БрДУ Аксана Палячук пра сустрэчу з Міністрам адукацыі
6 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, адбылася сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі са студэнткамі ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбным, навуковым, спартыўным, культурным і грамадскім жыцці. Нашу альма-матар прадставіла студэнтка 4 курса псіхолага-педагагічнага факультэта Аксана Палячук – дыпламант універсітэцкага этапу Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці «Новыя імёны Беларусі–2016», пераможца міжнароднага студэнцкага форуму «Я кажу «ТАК!» (здароваму ладу жыцця, мірнаму небу, актыўнаму пазітыўнаму вольнаму часу)».
На ўрачысты прыём, які праходзіў у сценах адной з вядучых педагагічных ВНУ краіны, БДПУ імя М. Танка, былі запрошаны лепшыя студэнткі з усёй Беларусі. Сустрэча прайшла ў канферэнц-зале ва ўтульнай святочнай атмасферы, дзе было арганізавана чаяванне. У ходзе гутаркі міністр адказаў на пытанні, якія цікавяць моладзь, а таксама расказаў, як сам ставіцца да таго, што сёння жанчыны працуюць у сістэме кіравання, і акцэнтаваў увагу на важнасці правільнай расстаноўкі прыярытэтаў і рэалізацыі сябе як з прафесійнага, так і з асабістага пункту гледжання.
Падчас сустрэчы Ігар Васільевіч павіншаваў дзяўчат з надыходзячым святам, уручыў ім падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама падкрэсліў важнасць і значнасць актыўнай жыццёвай пазіцыі, імкнення да адкрыццяў і новых дасягненняў. «Жыццё – гэта рух ідэй», – такімі словамі ён заклікаў імкнуцца да поспеху, ставіць перад сабой нават самыя складаныя задачы і не баяцца браць на сябе адказнасць за прыняцце рашэнняў.
Пасля ўрачыстага прыёму дзяўчаты наведалі залу рэдкай кнігі. Выкладчыкі і студэнты, якія вучацца на курсах у Рэспубліканскім рэсурсным цэнтры адукацыйнай робататэхнікі, прадэманстравалі гасцям дасягненні сучасных тэхналогій. Коратка пазнаёміцца з гісторыяй БДПУ дапамаглі студэнты гістарычнага факультэта, якія арганізавалі экскурсію па родным універсітэце.
У канцы дня дзяўчат чакаў падарунак ад міністра – наведванне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзе адбыўся канцэрт зорак тэатра з удзелам фіналістаў тэлевізійнага праекта «Вялікая опера».
Дзякую кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэта за аказаны мне гонар прадстаўляць альма-матар на такім значным мерапрыемстве.
Аксана Палячук
(псіхолага-педагагічны факультэт)