-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Студэнцкае свята на гістарычным факультэце
7 кастрычніка 2016 г. у жыцці гістарычнага факультэта адбылася штогадовая і даўно чаканая падзея – пасвячэнне першакурснікаў у студэнты. Пачаткоўцы да гэтай урачыстасці рыхтаваліся масава: рабяты ў гэтым годзе паступілі на факультэт актыўныя, творчыя, здольныя своечасова самаарганізавацца.
Цырымонію пасвячэння адкрыла дэкан факультэта Алена Аляксееўна Бурык, працягнуў яе выступленне намеснік дэкана па выхаваўчай працы Андрэй Юр’евіч Бодак. Яны ўспомнілі яркія падзеі таго часу, калі самі былі першакурснікамі.
Затым гледачоў і слухачоў парадаваў сваімі песнямі студэнт 4 курса Фёдар Мартыновіч. Нямала вясёлых хвілін падарылі зале хлопцы з факультэцкай каманды КВЗ – Уладзіслаў Фамін, Яўген Мардвілка, Яўген Арабейка і Раман Шпакоўскі. Студэнт 5 курса Анатоль Бурак у вобразе Духа БрДУ пасвяціў стараст-першакурснікаў у студэнты на рыцарскі манер – ударам мяча па плячы. Затым пачалося пасвячэнне ў студэнты астатніх першакурснікаў. Пасля прыняцця ўрачыстай клятвы яны паспыталі фірмовы гастранамічны «прыкол» – гэткі «студэнцкі соус», ад якога перахапляла дыханне. Лёс студэнтаў падзялілі прысутныя ў зале куратары Яўгенія Юр’еўна Занько і Надзея Віктараўна Самасюк, якія стаічна даелі рэшткі стравы.
Пасля гэтага першакурснікі паказалі свае таленты. Выдатна дэкламавалі вершы Дзмітрый Баранаў і Аксана Зыбайла. Група «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» выканала адзін са студэнцкіх гімнаў «Развітанне са Швабіяй» («У французскім баку...»), група «Гісторыя (паліталогія)» парадавала вельмі дынамічнай песняй, рэлігіязнаўцы ўразілі аўдыторыю іранічным танцам, археолагі зымітавалі песню ля вогнішча. А потым усё разам кранальна дружна праспявалі песню «Як выдатна, што мы тут сёння сабраліся».
Прысвячэнне завяршылася падарункам студэнтаў роднаму факультэту гітары. Падарунак з намёкам – у канцы месяца на факультэце плануецца правядзенне Фестывалю бардаўскай песні. Увогуле, гістарычны факультэт, як заўсёды, малады душой, дынамічны і літаральна іскрыць самымі разнастайнымі талентамі.
Гістарычны факультэт