-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнцкая навука – фізічнай культуры і спорту
На факультэце фізічнага выхавання 16-17 красавіка адбылася XV Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фізічнай культуры і спорту, здароўя дзяцей і моладзі».
Выступаючы з дакладам на пленарным пасяджэнні, дэкан факультэта фізічнага выхавання, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Галавач М.В. спыніўся на некаторых праблемах вышэйшай адукацыі ў галіне фізічнай культуры і спорту, здароўя дзяцей і моладзі.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 213 чалавек (з іх 15 – студэнты 1 і 2 курсаў). Колькасць заслуханых дакладаў – 238 (пленарных – 6, секцыйных – 193, стэндавых – 39). У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Лепшыя пленарныя даклады – у Чапялевіча Вадзіма і Шаўчук Яны (студэнты 4 курса факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна). Лепшыя секцыйныя даклады з іншых ВНУ – у Лісок Алены (магістранта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, у Фомчанкі Алёны (студэнткі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) і Лушыца Уладзіміра (студэнт БрДТУ).
Студэнты разгледзелі актуальныя пытанні навучання і выхавання, методыкі выкладання вучэбных дысцыплін у пачатковай школе, а таксама абмяняліся ўласнымі думкамі і ўражаннямі аб канферэнцыі.
У рамках канферэнцыі адбылася выстава навукова-тэхнічнай творчасці студэнтаў «Навука, творчасць, фізічная культура, спорт», падрыхтаваная выкладчыкамі, якія працуюць на факультэце фізічнага выхавання. Таксама была прадстаўлена выстава новай літаратуры ў галіне фізічнага выхавання і спорту, арганізаваная бібліятэкай нашай ВНУ і лабарантам міжкафедральнага навучальнага кабінета.
Галавач М.В.