-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна прынялі ўдзел у акцыі «Зялёная будучыня Беларусі»
2 лістапада 2018 года ў парку 1000-годдзя Брэста адбылася акцыя «Зялёная будучыня Беларусі», актыўны ўдзел у якой прынялі студэнты і выкладчыкі геаграфічнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў нашага ўніверсітэта. Акцыя прайшла ў рамках рэалізацыі канцэпцыі разумнага ўстойлівага развіцця «Брэст: Сімбіа-Сіці 2050» і Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі.
Акцыя праводзіцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Праграмай развіцця ААН у Беларусі, Брэсцкім гарвыканкамам пры падтрымцы праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН/ГЭФ і ПРААН/ЕС «Устойлівае кіраванне ляснымі і водна-балотнымі экасістэмамі для дасягнення шматмэтавых пераваг», «Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», «Ліквідацыя бар’ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь», «Падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліс, старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук, намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Корбут, каардынатар праектаў развіцця ААН Ігар Чульба, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўская моладзь, жыхары горада Брэста.
Разам удзельнікі акцыі высадзілі каля 300 дрэў розных парод: чырвоны клён, пірамідальны дуб, кедр, катальпа, яблыня, цюльпанавае дрэва, лістоўніца, хвоя веймутава, ясень і інш.
Дэканат геаграфічнага факультэта