-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнты БрДУ на абласным навагоднім балі
Абласны навагодні баль прайшоў 22 снежня ў палацы Пуслоўскіх у Косава. У ліку 48 юнакоў і дзяўчат былі і студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна Іліяна Дочава (сацыяльна-педагагічны факультэт), Маргарыта Алешка (псіхолага-педагагічны факультэт), Іван Дзяркач (гістарычны факультэт) і Ягор Дарашкевіч (фізіка-матэматычны факультэт) на чале з рэктарам універсітэта Ганнай Сендзер.
З прывітальным словам да студэнцкай і вучнёўскай моладзі звярнуўся намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк. Ён падкрэсліў, што кожны з тых, хто сабраўся ў палацы, сваімі поспехамі і дасягненнямі ў вучэбнай, навукова-даследчай, творчай і спартыўнай сферах заслужыў права стаць удзельнікам балю.
У белай зале Косаўскага замка маладыя людзі танцавалі паланэз, вальс, лансье, польку, паўночную кадрылю і іншыя класічныя харэаграфічныя кампазіцыі. Нашы студэнты з задавальненнем дэманстравалі майстэрства танца, бо доўга і старанна рыхтаваліся да гэтай важнай у іх жыцці падзеі. Яны адзначаюць, што было няпроста вывучыць усе танцы бальнай карты, але старанне не аказалася марным. Юнакі і дзяўчаты назаўжды захаваюць у сваёй памяці яркія ўражанні аб прыгожым пераднавагоднім прадстаўленнi.
Прыемным завяршэннем урачыстасці сталі падарункі ад Брэсцкага аблвыканкама.
Юлія Воўк