Студэнты БрДУ пакараюць Карпаты

З 22 да 30 студзеня 2017 года група студэнтаў-турыстаў універсітэцкага турклуба “Берасце”, якія прадстаўлялі геаграфічны і фізіка-матэматычны факультэты, здзейсніла ў рамках рэспубліканскіх спаборніцтваў па спартыўным турызме лыжны паход 1 катэгорыі складанасці ў раёне Украінскіх Карпат (хрыбет Гарганы). За 7 дзён паходу студэнты прайшлі каля 100 кіламетраў на лыжах і падняліся на 4 горныя вяршыні, у тым ліку – на вышэйшую кропку хрыбта, гару Сівуля (1836 м).

Па названым мерапрыемстве складзена справаздача для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Радзіму – выхавай сябе» сярод студэнцкіх груп, якія здзейснілі спартыўныя паходы за межамі Рэспублікі Беларусь.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: