Студэнты БрДУ паспяхова выступілі на Камандным Чэмпіянаце свету па праграмаванні

4-6 лістапада 2014 года адбыліся XVII чвэрцьфінальныя спаборніцтвы Каманднага Чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў Заходняга рэгіёна (Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія, Калінінградская вобласць РФ). Спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел 59 каманд, праходзілі на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

БрДУ імя А.С. Пушкіна ў Камандным Чэмпіянаце свету па праграмаванні прадстаўляла каманда Young Programmers фізіка-матэматычнага факультэта на чале з трэнерам – выкладчыкам кафедры прыкладной матэматыкі і тэхналогій праграмавання Кандрацюком А.П. У склад каманды ўвайшлі студэнты 4 курса Стаін Цімафей, Тузік Аляксандр, студэнт 2 курса Собін Уладзіслаў.

У праграму чвэрцьфіналу ўвайшлі задачы на розныя тэмы, у тым ліку на графы, крыптаграфію, аналітычную геаметрыю. Ад юнакоў патрабаваліся веды ў выкарыстанні метадаў алгарытмізацыі і праграмавання, структур дадзеных, тэорыі графаў і інш. Камандам для рашэння 13 задач адводзілася 5 гадзін.

Каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна Young Programmers выступіла ўпэўнена, дазволіўшы БрДУ апынуцца ў дзясятцы лідараў, тым самым упершыню забяспечыўшы сабе выхад у паўфінал Чэмпіянату свету. Правядзенне Паўфіналу Каманднага Чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў Заходняга рэгіёна запланавана на 6-7 снежня 2014 года ў Санкт-Пецярбургу.

Віншуем нашу каманду!

Падзяліцца: