Студэнты БрДУ заваявалі бронзу на Рэспубліканскай Універсіядзе па пляжным валейболе

У перыяд з 1 па 4 чэрвеня 2016 г. на базе філіяла ўстановы адукацыі «Гомельскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» ў г. Мазыры адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па пляжным валейболе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 96 спартсменаў з 25 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мужчынская каманда нашага ўніверсітэта ў складзе Хварасцянава Кірыла і Юшчука Рыгора (трэнер – дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін М.І. Прыступа) заняла 3-е месца.

Ад усёй душы віншуем рабят
і жадаем далейшых поспехаў на спаборніцтвах!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: