-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Студэнты юрыдычнага факультэта перамаглі ў Рэспубліканскім конкурсе бізнес-ідэй і праектаў
27 кастрычніка 2016 года на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (г. Мінск) адбыўся фінальны этап Рэспубліканскага конкурсу бізнес-ідэй і праектаў, які праводзіўся ў рамках стартап-форуму «Моладзь у прадпрымальніцтве». Наш універсітэт прадставіла каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта (спецыяльнасць «Бізнес-адміністраванне»). Бізнес-праект, распрацаваны студэнцкай творчай групай, прайшоў жорсткі адборачны тур і быў адобраны журы для абароны ў фінале.
Студэнтаў зацікавіла праблема старой воданапорнай вежы, размешчанай каля спарткомплексу ўніверсітэта. Помнік інжынернай думкі XX стагоддзя, вежа на вуліцы Адама Міцкевіча састарэла і ўжо не можа выконваць закладзеныя ў яе функцыі. Каб увесці будынак у гаспадарчы абарот, студэнты прапанавалі арганізаваць ўнутры вежы музей навукі, эканамічна абгрунтаваўшы магчымасці інвесціравання ў праект з наступным выхадам на атрыманне прыбытку. Праект закліканы паказаць гісторыю вялікіх навуковых дасягненняў чалавецтва і пры гэтым мае сацыяльна арыентаваны характар, папулярызуючы навуковыя даследаванні сярод моладзі.
Кампетэнтнае журы конкурсу высока ацаніла праект «Інтэрактыўны музей навуковай думкі»: яму прысуджана званне «Лепшая бізнес-ідэя 2016 года» ў накірунку «Сацыяльныя праекты». Узнагарода была ўручана аўтарам праекта, студэнтам спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» 2-га курса Анастасіі Грэчнай і Жанне Казінскай, і кіраўніку творчай групы, старшаму выкладчыку кафедры эканомікі і кіравання Арцёму Андрэевічу Чаркасаву.
Партнёрскую падтрымку Рэспубліканскаму конкурсу аказалі «Бізнес-школа ІПМ», ААТ «Белінвестбанк», Аналітычная прававая сістэма «Бізнес-Інфа» і іншыя арганізацыі. Для ўдзельнікаў конкурсу і дэлегацый-суправаджальнікаў сіламі партнёраў былі праведзены круглы стол, майстар-клас, стартап-майстэрні.
Віншуем пераможцаў конкурсу!
Жадаем паспяховай рэалізацыі праектаў!
Запрашаем патэнцыяльных інвестараў да супрацоўніцтва!
Юрыдычны факультэт