Студыя танца «One Way» вярнулася з перамогай з міжнароднага танцавальнага турніру

Таленавітыя, запальныя і гарэзлівыя рабяты са студыі танца «One Way» не раз станавіліся прызёрамі розных спаборніцтваў. Вось і цяпер нашы танцоры вярнуліся з міжнароднага турніру «Show Dance Fest MEGAdance 2016!», што прайшоў 26 лістапада ў Мінску на сцэне «Чыжоўка-арэны», дзе іх танец «Prisoners» уганараваны трэцім месцам, а танцавальны нумар «Cheeky Girls» стаў пераможцам.

Турнір стаў для ўдзельнікаў «One Way» неацэнным творчым вопытам, прыступкай да больш гучных перамог. Паводле слоў танцораў, гэта заслуга кіраўніка студыі Юліі Мартынюк.

Віншуем пераможцаў!
Жадаем ім новых дасягненняў!

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Падзяліцца: