Сумеснае пасяджэнне рэктарата і прафкама студэнтаў

16 мая 2016 года ў нашым універсітэце прайшло сумеснае пасяджэнне рэктарата і прафсаюзнага камітэта студэнтаў. На парадку дня было пытанне «Аб пастаноўцы на ўлік і размеркаванні паміж факультэтамі месцаў для пражывання навучэнцаў у інтэрнатах студэнцкага гарадка ўніверсітэта на 2016-2017 навучальны год».

Старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль паведаміў, што прыём заяў для пастаноўкі на ўлік ва ўніверсітэце ажыццяўляўся з 4 па 29 красавіка 2016 года. Прафкам студэнтаў пастаянна адсочваў колькасць заяў, пададзеных на факультэтах. Да прыкладу, за першы дзень была прынята 441 заява, а за першы тыдзень – 685 заяў; усяго на 29 красавіка – 1653 заявы.

У прафсаюзных бюро усіх факультэтаў была праведзена зверка заяў, пададзеных студэнтамі з ліку пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Усе гэтыя студэнты адносяцца да катэгорыі пазачаргоўнікаў і першачаргоўнікаў (152 чалавекі).

На пасяджэнні было прапанавана прадбачыць і месцы для пражывання будучых студэнтаў 1 курса, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце (60% ад плана набору 1 курса, 485 месцаў).

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: