Супрацоўнікі УУС у гасцях у псіхолага-педагагічнага факультэта

У межах рэалізацыі Праграмы сумеснай дзейнасці «Універсітэт – ІСН» па прафілактыцы дэвіянтных паводзін дзяцей і моладзі «Абарані сябе сам» на псіхолага-педагагічным факультэце кафедры педагогікі пачатковага навучання праведзены мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў УУС Брэсцкага аблвыканкама: круглы стол «Прафілактыка правапарушэнняў у сферы IТ-тэхналогій» (8.12.2014) і кіналекторый з навучальным трэнінгам па пытаннях выяўлення відаў, метадаў ужывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (10.12.2014).

Паміж студэнтамі – будучымі сацыяльнымі педагогамі і спецыялістамі – адбыўся цікавы дыялог па праблеме прафілактыкі ўжывання спайсаў і наркатычных сродкаў у падлеткавым і моладзевым асяроддзі.

Падзяліцца: